category-icon

НЁМАНСКI ШЛЯХ

8.5 km
0 m
0 m
Polecamy

Charakterystyka trasy

2017-02-21
category-icon
8.5 km
0 m
0 m
6/6
"Нёманскi шлях" - гэта 10-кіламетровы зялёны маршрут, які пачынаецца ў в. Дакудава Лідскага раёну Гарадзенскай вобласці, вядзе да поймы ракі Нёман, выводзіць на бераг Нёмана і вяртае падарожнікаў у вёску Дакудава, утвораючы, такім чынам, круг.



Нёман - рака, якая здаўна мела для беларусаў асаблівае значэнне, гэта апеты паэтамі "Бацька Нёман". Акрамя гэтага, яна славіцца сваімі маляўнічымі пейзажамі, дзе поплава і багністыя ўчасткі чаргуюцца з іглічным і змяшаным лесам.



Прыродна-дыдактычны маршрут "Нёманскi шлях", уключаючы ў сябе цікавыя прыродныя і гістарычныя аб'екты дадзенай мясцовасці, можа быць выкарыстаны не толькі для турызму, але і для атрымання экалагічнай адукацыі і фармаванні навыкаў даследчай працы.



Вялікая перавага маршруту - магчымасць яго працягу ўздоўж ракі, а таксама да найболей цікавых месцаў рэгіёна.

Komentarze